Мэты і структуры Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу

БНК обратился к гражданам Беларуси

Сваёй стратэгічнай мэтай Беларускі нацыянальны кангрэс вызначыў кансалідацыю дэмакратычных сілаў краіны дзеля пабудовы вольнай, незалежнай і заможнай краіны.

На ўстаноўчай сесіі 15 мая 2016 году БНК заявіў, што «толькі аб’яднаныя і аўтарытэтныя дэмакратычныя сілы здольныя ачоліць і скіраваць нарастаючы сацыяльны пратэст дзеля прымушэння ўлады да дэмакратызацыі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны».

Кіруючы орган БНК — Рада, у якую на роўных уваходзяць па аднаму прадстаўніку ад агульнанацыянальных арганізацый і рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл (не болей за 3 прадстаўнікі ад кожнай з абласцей).

У склад Рады БНК уваходзяць прадстаўнікі арганізацый:

  • Вацлаў Арэшка (Беларускі рух)
  • Уладзімір Някляеў (Рух за дзяржаўнасць і незалежнасць)
  • Андрэй Саннікаў (Еўрапейская Беларусь)
  • Вячаслаў Сіўчык ( Рух салідарнасці «Разам»)
  • Мікалай Статкевіч ( Народная Грамада)
  • Станіслаў Шушкевіч ( БСДГ)
  • Генадзь Фядыніч (прафсаюз РЭП)

Кіраўнікі рэгіянальных кааліцый:

  • Васіль Бераснеў (Ворша)
  • Анатоль Букас (Барысаў-Жодзіна)
  • Юры Ляшэнка (Светлагорск-Рэчыца)
  • Яўген Парчынскі (Полацк-Новаполацк)
  • Мікалай Чарнавус (Баранавічы)
  • Віктар Марчык (Слонім)
  • Алесь Яўсеенка (Гомель)
  • Грыгоры Крывіцкі (Мозыр-Калінкавічы)
  • Юры Новікаў (Магілёў)
  • Сяргей Верамеенка (Гродна)
  • Віктар Малочка (Слуцк-Салігорск)
  • Уладзімір Кійко (Віцебск)
  • Аляксандр Абрамовіч (Маладэчна-Вілейка)