Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса перадае паўнамоцтвы Радзе

2016_0101_bnk_002

Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса перадасць свае паўнамоцтвы Радзе Кангрэса на пасяджэнні, якое адбудзецца 28 траўня ў Мінску.

На сваім апошнім пасяджэнні аргкамітэт прыняў праект Рэгламента, які будзе прапанаваны для разгляду і зацвержання Радзе Кангрэса.

Такаса аргкамітэт прыняў дзве заявы: Зварот да дэлегатаў і гасцей устаноўчай сесіі Кангрэса і заяву з нагоды спроб улады перашкодзіць працы Кангрэса.