Віцебскія дэмакраты аб’ядналіся

Витебск

У Віцебску адбыўся сход прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый горада.

Удзельнікі сходу прынялі рашэнне аб стварэнні ў горадзе аб’яднанай кааліцыі дэмакратычных сіл.

Кіраўніком кааліцыі і яе прадстаўніком у Радзе Беларускага Нацыянальнага Кангрэса на альтэрнатыўнай аснове абраны Уладзімір Кійко (БНФ), яго намеснікам — Роберт Кузняцоў (Народная Грамада).

У сходзе браў удзел сябра Рады БНК Мікалай Статкевіч.

Фота: nn.by