Юрый Новікаў: Акцыі пратэсту сталі ў Магілёве тэмай нумар адзін

Юрый Новікаў: Акцыі пратэсту сталі ў Магілёве тэмай нумар адзін

Дэкрэт №3 закрануў літаральна кожную сям’ю.

Магілёўскі лідэр Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Юрый Новікаў распавёў пра стаўленне жыхароў гораду да маршаў абураных беларусаў, што прайшлі на працягу апошняга месяца па ўсёй краіне.

— Якія настроі ў жахароў Магілёва зараз? Ці гатовыя людзі да больш актыўнага пратэсту?

Акцыі пратэсту супраць «дэкрэта аб дармаедах» сталі тэмай нумар адзін для абмеркавання сярод магіляўчан і жыхароў райцэнтраў. Прыняць удзел у іх гатовыя не толькі беспрацоўныя, але і тыя, хто на сённяшні дзень яшчэ мае працу. Відавочна, што страху ў людзей ужо няма, усе разумеюць, што наступнымі за «лістамі шчасця» будуць рэальныя рэпрэсіі з канфіскацыяй маёмасці. Гэты дэкрэт закрануў літаральна кожную сям’ю ў магілёўскім рэгіёне, і людзі добра разумеюць, калі сёння не дабіцца яго адмены, заўтра бяда прыйдзе ў кожны дом.

— БНК абвесціў пра набор валанцёраў. Ці тэлефануюць вам людзі? Што кажуць? Ці гатовыя дапамагаць?

— Шмат людзей тэлефануе, выказваюць сваю падтрымку, цікавяцца, чым можна дапамагчы, уносяць свае прапановы — якім чынам можна змагацца супраць гэтага дэкрэта. Абыякавых наогул няма.

— Мікалай Статкевіч прапанаваў праводзіць агульную акцыю ў Дзень Волі ў Менску, а 26 сакавіка выходзіць на вуліцы па ўсёй краіне. Ці гатовыя дэмакратычныя сілы ў Магілёве заклікаць да правядзення акцыі 26 сакавіка.

— Агульнарэспубліканскі марш 25 сакавіка у Менску і 26 сакавіка ў астатніх рэгіёнах краіны падтрымліваецца жыхарамі горада. Але да гэтага ў Магілёве плануецца яшчэ правесці акцыю 15 сакавіка. Зараз пачынаюцца перамовы паміж дэмакратычнымі сіламі абласнога цэнтра аб каардынацыі дзейнасці.

b_mo_ru_1