Сябры, дзякуй за падтрымку!

БНК обратился к гражданам Беларуси

Больш за сотню чалавек далучыліся да дзейнасці БНК ці дапамаглі ў арганізацыі Дня Волі.

28 лютага мы звярнуліся да нашых прыхільнікаў за падтрымкай. Беларускі Нацыянальны Кангрэс абвясціў набор валанцёраў і збор сродкаў для падрыхтоўкі акцый пратэсту. Прайшоў амаль тыдзень, і мы можам падвесці першыя вынікі.

Да нас звярнуліся больш за сотню беларусаў. Людзі пішуць і тэлефануюць з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. Многія выказалі гатоўнасць распаўсюджваць друкаваную прадукцыю, улёткі і плакаты да Дня Волі і пачалі рабіць гэта. Частка людзей дапамагла грашыма, паперай, друкам, карыснымі парадамі.

Дзякуй вам, сябры!

Беларускі Нацыянальны Кангрэс працягвае набор валанцёраў і збор сродкаў. Звяртайцеся да нашых каардынатараў у Менску і іншых гарадах Беларусі па тэлефонах, якія прыведзеныя ў раздзеле Кантакты. Раздрукоўвайце і распаўсюджвайце улёткі, узоры якіх размешчаныя ў раздзеле Дзень Волі і ў нашых групах, у сацыяльных сетках.

Па шматлікіх просьбах нашых прыхільнікаў публікуем дадатковыя рэквізіты для пераводу грошай праз інтэрнэт:

Картка Беларусбанка: 6763 3900 5163 4664 04/19 Maestro

WebMoney: B250738098509

Будзем разам!