«Вы з уладай змагаецесь? Можна я вашу руку пацісну?»

2017_0314_003

Лідэра БНК Міколу Статкевіча пазнаюць на вуліцах Мінска і жадаюць посьпеху.

Аб гэтым піша у сваім акаўнце ў сацсетцы «Фэйсбук» журналіст Алег Дашкевіч. Ён распавёў наступную гісторыю:

Сустрэў сёньня Міколу Статкевіча. Ідзем па двары, каля Батанічнага, размаўляем. Раптам з пад’езда выходзіць чэл у моднай куртцы, з лёгкай няголенасьцю, пад шафэ. Тыпаж такога бізнэсоўца, сярэдняй рукі, цяжка адпрацаваўшага мінулы дзень.)
Мінае нас, пасьля спыняецца, углядаецца ў Міколу і пытаецца:

— Ізвініце, ліцо ваше знакома. Вы это… с власьцю змагаецесь?

— Можна сказаць, што так, — заўважае Мікола.

Чэл глядзіць, пасьля пытаецца:

— А можна я вашу руку пажму.

Падыходзіць цісьне Міколу руку. Уважліва глядзіць на мяне, і цісьне руку таксама.
Зноў глядзіць на Міколу і працягвае:

— Уважаю. ¡No pasarán! Падымае сьціснуты кулак.

Мы ўсьміхаемся ў адказ. Паварочваемся ў розныя бакі, як рапітам чэл:

— Ізвініце, может быць па 50? — дастае з-пад курткі пляшку.

— Не, шмат справаў на сёньня, — зазначае Мікола.

— Панімаю, панімаю. ¡No pasarán! — зноў угару падымаецца сьціснуты кулак.

— Халера, зараз без шапкі прайсьці цяжкавата. Пазнаюць, спыняюць пагаварыць, ціснуць рукі, па плячы ляпаюць.

— Ну так, — заўважаю я. Цяпер робіцца зразумелай вядомая фраза — зоркі ня езьдзяць у мэтро)

b_mn_by_55_5