Рэзалюцыя мітынгу 8 верасня

2017_0909_001

Удзельнікі сённешняга мітынгу патрабуюць вывесці з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі.

Тэкст рэзалюцыі, прынятай на Акцыі папярэджання:

— Мы, патрыёты Беларусі, выказваем пратэст супраць ўцягвання нашай краіны ў супрацьстаянне Расійскай Федэрацыі з Украінай і блокам NATO.

Мы падтрымліваем палажэнне Канстытуцыі аб імкненні Беларусі да нейтралітэту і не жадаем прысутнасці чужых войскаў на нашай зямлі.

Мы расцэньваем вайсковыя вучэнні «Захад-2017» як пагрозу суверэнітэту нашай дзяржавы.

Мы шануем памяць нашых продкаў — ваяроў Крутагор’я, Сіняй Вады, Грунвальда, Клецка, Воршы, касінераў Каліноўскага, жаўнераў Слуцкага збройнага чыну і партызанаў другой сусветнай вайны.

Мы лічым іх подзвігі высокім прыкладам служэння Айчыне і папярэджваем усіх магчымых агрэсараў пра сваю гатоўнасць бараніць незалежнасць Беларусі са зброяй у руках.

Жыве Беларусь!