Скарб кожнага беларуса (Відэа)

kadety

З’явіўся відэаролік “Скарб” да 100-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Яго стварылі кампанія Symbal.by і творчае аб’яднанне “Інакш”. 5 снежня 1917-га ў Менску пачаўся Першы Усебеларускі з’езд, які абвесціў права беларускага народу на самавызначэнне. Менавіта Рада з’езда і спрычынілася да стварэння БНР, да абвяшчэння 25 сакавіка 1918-га дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, перадае «Еўрарадыё».

Відэаролік таксама прысвечаны нацыянальным сімвалам — бел-чырвона-беламу сцягу і гербу “Пагоня”. Яны былі дзяржаўнымі ў 1991-1995 гадах.