Гістарычны момант

разам

Так сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая пракаментавала ўчорашняе паседжанне Аргкамітэта па святкаванню 100-годдзя БНР.

«Гістарычны момант.
Прадстаўнікі ўсіх беларускіх дэмакратычных партый і рухаў выказаліся за неабходнасць кансалідацыі і супольнай працы ў Аргкамітэце па святкаванню 100-годдзя БНР.
Аднагалосна прынята рашэнне аб правядзенні 25 сакавіка традыцыйнай супольнай масавай вулічнай акцыі па годнаму святкаванню сёлетняга Дня Волі.
Аргкамітэт прыняў зварот да кіраўніцтва краіны — каб дзень абвяшчэння незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі стаў нацыянальным святам.
Рух Салідарнасці «Разам» падтрымлівае рашэнне аб масавым святкаванні Дня Волі, сябры Руха прымалі актыўны ўдзел у паседжанні Аргкамітэта», — напісала яна ў «Фэйсбуку».

Нагадаем, 15 студзеня дэмакратычныя сілы дамовіліся пра супольнае святкаванне стагоддзя БНР. Удзельнікамі пасяджэння была прынятая пастанова аб правядзенні масавай акцыі 25 сакавіка ў Менску. Аднагалосна было вырашана, што акцыя павінна прайсці менавіта ў гэты дзень. Святкаванне Дня Волі пачнецца на плошчы Якуба Коласа а 14.00. Пасля гэтага запланавана правядзенне шэсця па праезнай частцы праспекта Незалежнасці.