Уладзімір Някляеў: Рашэнне па шэсці прынятае аднагалосна

maxresdefault (2)

І гэта першае супольнае рашэнне пасля доўгага перыяду спрэчак.

«Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў рашэнне аб правядзенні 25 сакавіка ў Мінску святочнага шэсця з нагоды гэтай выбітнай даты ў гісторыі Беларусі. Шэсце прызначанае на 25 сакавіка. Збор а 14.00 на плошчы Якуба Коласа, адкуль удзельнікі свята рушаць па праспекце Незалежнасці да пляцу Волі.
У Мінгарвыканкам будзе пададзеная адпаведная заяўка.
Паседжанне аргкамітэта было пашыраным, у ім прынялі ўдзел кіраўнікі практычна ўсіх дэмакратычных партый і арганізацый. Рашэнне па святочным шэсці прынятае аднагалосна — і гэта першае супольнае рашэнне пасля доўгага перыяду спрэчак і ўзаемных абвінавачванняў, што стварае надзею на кансасалідацыю беларускага дэмакратычнага руху.
Аргкамітэт прыняў таксама зварот да кіраўніцтва краіны з тым, каб дзень 25 Сакавіка, у які была абвешчаная незалежная Беларуская Народная Рэспубліка, стаў святочным. Усенародным, нацыянальным святам», — напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паэт і палітык Уладзімір Някляеў у «Фэйсбуку».

Нагадаем, 15 студзеня дэмакратычныя сілы дамовіліся пра супольнае святкаванне стагоддзя БНР. Удзельнікамі пасяджэння была прынятая пастанова аб правядзенні масавай акцыі 25 сакавіка ў Менску. Аднагалосна было вырашана, што акцыя павінна прайсці менавіта ў гэты дзень. Святкаванне Дня Волі пачнецца на плошчы Якуба Коласа а 14.00. Пасля гэтага запланавана правядзенне шэсця па праезнай частцы праспекта Незалежнасці