100-годдзе БНР ― свята ці акцыя пратэсту? (Відэа)

бчб

Дыскусія на тэму, “як адсвяткаваць у 2018 годзе Дзень волі” распачалася яшчэ летась.

Упершыню прагучала, што адзначаць Дзень волі чарговай акцыяй пратэсту не варта. І, здавалася, з гэтым пагадзіліся ўсе. Але ў заяўцы, якую падалі прадстаўнікі аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Мінгарвыканкам, зноў пазначана ― “дэманстрацыя і мітынг”.

Ці азначае гэта, што святкавання ў звыклым сэнсе гэта слова зноў не будзе? Наколькі рэальна, што ўлады пагодзяцца з прапанаваным апазіцыяй сцэнарыем на 25 сакавіка? Ці варта чакаць правакацый у гэты дзень і як іх пазбегнуць? Ці ўспрымаюць беларусы Дзень волі як свята?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання стагоддзя БНР, міжнародны каардынатар Руху салідарнасці “Разам” Ігар Лялькоў.