«Дык стойце ж ў свабодзе, якую даў нам Хрыстос»

2018_0325_591

А усё астатняе — ад лукавага.

Зараз, падчас Вялікага паста, узгадваюцца словы апостала: «Дык стойце ж ў свабодзе, якую даў нам Хрыстос».

25 сакавіка, у Дзень Волі, Дзень нашай Свабоды, у 12.00 на плошчы Якуба Коласа ў Мінску ўвесь свет убачыць, колькі нас, сапраўды гатовых стаяць у Свабодзе. Хоць нечым рызыкуючы дзеля яе. І гэта будзе ўсё, што дастаткова свету ведаць пра нас, як нацыю.

Вось так выглядае голая праўда, спадарства. А усё астатняе — ад лукавага.

Годнасць і воля!

Мікалай Статкевіч, «Фэйсбук»