Палітвязняў павіншавалі з Днём волі

2018_0311_baranovicz

На маршы 25 сакавіка будуць гучаць лозунгі за патрабаваннем вызваліць Святаслава Барановіча, Змітра Паліенку, Міхаіла Жамчужнага.

Актывісты БНК і іншых апазіцыйных арганізацый адправілі паштоўкі палітвязням. Гэта было зроблена падчас «Сэлфі Незалежнасці» — акцыі, якая штодня праходзіць на галоўным праспекце Мінска і прымеркавана да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, яе ўдзельнікі сабраліся ля будынку Галоўпаштамта.

— Да 25 сакавіка засталося 10 дзен. За гэты час»Сэлфі Незалежнасці» дайшло да Паштамта. Не забывайцеся пра тых, хто #БНР100 сустрэне у вязніцы. Ім важна кожнае слова нашай падтрымкі. Пасля сэлфi паслалi некалькi паштовак тым хто Дзень Волi святкуе у няволi, — напісаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім ВІнярскі.

Удзельнікі акцыі адзначылі, што на Маршы годнасці і волі, які пачнецца ў Мінску 25 сакавіка а 12 гадзіне, сярод іншых будзе гучаць патрабаванне вызваліць палітычных вязняў.

— Нельга забывацца на тое, што некаторыя нашыя сябры і паплечнікі сустрэнуць галоўнае свята гэтага года ў турмах, куды яны патрапілі за ўдзел у акцыях пратэсту. Таму 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа абавязкова будуць гучаць лозунгі за птрабаваннем вызваліць Святаслава Барановіча, Змітра Паліенку і іншых палітычных вязняў, — распавёў прэс-службе БНК адзін з удзельнікаў акцыі.

2018_0315_001 2018_0315_002