«Жыла, жыве і будзе жыць!»

2017_0325_103

Дзякуй усім, хто быў побач.

Сустаршыня Руху салідарнасці «Разам» і адзін з лідэраў БНК Алена Талстая была затрыманая ўчора на плошчы Якуба Коласа. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі ад акцыі:

— Дзякуй тым жанчынам, якія падхапілі сцягі на плошчы, і якіх чамусці няма на здымках. Дзякуй усім, хто меў мужнасць прыйсці плошчу Якуба Коласа! Затрымалі не меней 100-120 чалавек толькі ў Менску. І гэта — ганьба рэжыму! Чамусці агучваюць утрая заніжаныя лічбы. Не паказваюць затрыманні так, як яны былі. Мы стаялі больш чатырох гадзінаў на вуліцы, каля 30 чалавек, з Кацярынай Андрэевай, Настай Лойкай, Валянцінам Трокскім, Сяргеем Спарышам, Андрэем Шарэндам, Юрыем Татурам, Арцемам Чарняком, дзядзькам Альбертам, Артурам, Андрэем, Ігарам, Паўлам, Аляксандрам…

Дзякую за вашую мужнасць! А Беларусь — жыла, жыве, і будзе жыць!