Рада БНК: Рукі прэч ад Курапатаў!

2018_0601_kurapaty

Рада БНК выказвае свой пратэст рашэнню ўладаў дазволіць дзейнасць рэстаранна-забаўляльнага комплекса ў Курапатах.

Аб гэтым гаворыцца ў заяве, прынятай 12 чэрвеня.

«Рада БНК падтрымлівае патрабаванні абаронцаў Курапатаў і выяўляе салідарнасць з актывістамі, якія штодня праводзяць акцыі пратэсту», — гаворыцца ў дакуменце.

Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах пачаў працу ўвечары 5 чэрвеня.
Грамадзкія актывісты, сярод якіх — прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і руху салідарнасці «Разам», што ўваходзяць у склад БНК, штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.