Уладзімір Някляеў: Давайце не будзем стаяць збоку

Владимир Некляев: Режим постепенно сдает позиции

Нічога добрага тaк не выстаім.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю сёння праводзіць ператрус у кватэры кіраўніка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алеся Ліпая. Аднак пра нейкія абвінавачанні ў адрас кіраўніка інфармацыйнага агенцтва пакуль невядома.

Адзін з лідэраў Уладзімір Някляеў пракаментаваў гэтa ў сваім Facebook:

— Рэжым доўжыць расправу з усім і ўсімі, што жыве ў беларускім свеце не з ягонай ласкі. З незалежнымі прафсаюзамі, з незалежнымі СМІ… Вось узяліся служкі рэжыму і за БелаПАН — адзін з самых аб’ектыўных і ўплывовых незалежных інфармацыйных рэсурсаў.

У свой час, калi распраўляліся з часопісам «Крыніца», дзе я быў галоўным рэдактарам, усе астатнія стаялі збоку і глядзелі: «Добра, што распраўляюцца не з намі…»

Дайшла чарга і да іх.

Так што давайце не будзем стаяць збоку. Нічога добрага не выстаім…