Максіма Вінярскага асудзілі на 10 сутак за абарону Курапатаў

2017_0501_122

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі на акцыі 3 ліпеня.

Судзілі ж яго за пікетаваньне рэстарацыі «Поедим поедим» — паводле артыкула 23.34 ч.3. Паседжаньне прайшло ў судзе Менскага раёну, паведамляе «

Абвінавачаньне тычыцца падзеяў 23 чэрвеня каля рэстарана «Поедем поедим». Паводле яго, Максім Вінярскі з 15 да 18 гадзіны прымаў актыўны ўдзел у пікетаваньні, дэманстратыўна перашкаджаў праходу і праезду грамадзян. У абвінавачаньні было зазначана, што пікетаваньне адбывалася з мэтай выяўленьня нязгоды з працай рэстарана.

Вінярскі віну не прызнаў. Паведаміў у паказаньнях, што перашкаджаў праезду аўтатранспарту на тэрыторыю рэстарана.

Свае дзеяньні ён патлумачыў тым, што лічыць недапушчальнай працу забаўляльнай установы побач з Курапатамі.

Сьведкам выступіў міліцыянт з Бараўлянскага аддзелу міліцыі. Ён паведаміў, што склаў рапарт на падставе апытаньня супрацоўніка рэстарана, які і выклікаў міліцыю. Зь Вінярскім не знаёмы, ня бачыў яго на месцы зьдзяйсьненьня магчымага правапарушэньня, а ягонае прозьвішча даведаўся ад заяўніка.

Пасяджэньне праводзіў судзьдзя Аляксей Крапачоў.