Уладзімір Някляеў стварыў партызанскі атрад

2018_0705_001

Паэт просіць дапамагчы з назвай атрада.

Жартаўлівы пост, прысвечаны параду, які прайшоў у Мінску 3 ліпеня, адзін з лідэраў БНК Уладзімір Някляеў пакінуў у сваім акаўнце ў сацсетцы «Фэйсбук»:

— Сёлетні парад 3 ліпеня Лукашэнка назваў найлепшым за ўвесь час ягонага (а гэта 24 парады!) прэзідэнцтва. Ну, можа быць, я ніводнага не бачыў. Але думаю, што парад мог быць яшчэ круцейшым, калі б у ім разам з кітайцамі ўдзельнічаў вось гэты партызанскі (на фота) атрад.

Дарэчы, як бы вы яго назвалі? Усе партызанскія атрады ў Беларусі мелі назвы. «На Дразды!» не прапаноўваць, такая прапанова ўжо ёсць.

Свае варыянты назвы партызанскага атрада карыстальнікі «Фэйсбука» пакінулі ў каментарах да паста.