Уладзімір Някляеў: Памяць нацыі патрэбна

maxresdefault (2)

Навошта беларусам выходзіць на штогадовую акцыю каля будынку КДБ.

Ланцуг памяці. Каля будынку КДБ са свечкамі стаіць больш за дзясятак чалавек, нагадвае пра ўчорашнюю акцыю ў «Фэйсбуку» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

«Гэта месца — месца страху, самага вялікага страху беларусаў, і прыйсці сюды, у месца, дзе нельга схавацца, пад камеры супрацоўнікаў КДБ — гэта трэба мець мужнасць. Галоўнае, што гэтая акцыя праходзіць, калі б тут стаяў адзін чалавек са свечкай, тады б акцыя не адбылася. А нас больш за дзясятак і гэтага дастаткова, каб людзі, якія працуюць у гэтай установе, ведалі, што мы памятаем», — сказаў Мікалай Статкевіч.

«Да сённяшняга дня людзі, якіх не зачапіў тэрор, не ведаюць пра яго, і не хочуць ведаць. Можа людзі генетычна стаміліся ад гэтага, ад вечных пакут. Але памяць людзям патрэбна, памяць нацыі патрэбна, без гэтага нельга», — сказаў Уладзімір Някляеў.