Выбары праз інтэрнэт і скарачэньне міліцыі ўдвая: якую Беларусь хоча пабудаваць Статкевіч

2017_0322_032

Партыя Мікалая Статкевіча апублікавала праект праграмы «Беларусь, якую мы пабудуем».

У праекце падрабязна апісваюцца зьмены, якія «Народная грамада» хоча правесьці пасьля прыходу да ўлады.

Партыя Статкевіча, дарэчы, адмовілася ад дадатковай назвы «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя». Цяпер яна называецца проста «Народная грамада» і пазыцыянуецца як «партыя сапраўдных сацыял-дэмакратаў», паведамляе «Радыё Свабода».

Праграма складаецца з больш як паўсотні старонак. Пачынаецца яна з 20 тэзісаў беларускай сацыял-дэмакратыі пра агульны намер пабудаваць багатую, бясьпечную і справядлівую дзяржаву пад бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй».

Праграма закранае ўсе аспэкты дзяржаўнага жыцьця: палітыку, эканоміку, адукацыю, войска, ахову здароўя, культуру. Коратка пра галоўнае:

Дэбюракратызацыя

Скароцяць колькасьць міністэрстваў і дзяржаўных службоўцаў

Чыноўнікаў пазбавяць прывілеяў і льготаў

Электронная дзяржава

Абарачэньне дакумэнтаў пяройдзе ў сеціва

Галасаваць на выбарах можна будзе праз інтэрнэт

ID-карта грамадзяніна заменіць усе дакумэнты і дазволіць карыстацца ўсімі дзяржаўнымі паслугамі

Прэзыдэнт і прэм’ер-міністар

Пераход да парлямэнцка-прэзыдэнцкай дзяржавы з абмежаваньнем паўнамоцтваў прэзыдэнта

Парлямэнт будзе абірацца паводле зьмешанай сыстэмы зь вяртаньнем паўнамоцтваў на ўзор 1996 году

За мінімум 25% адсутнасьці на працы дэпутатаў будуць пазбаўляць мандату

Судовая ўлада

Судзьдзі будуць абірацца пажыцьцёваАбавязковыя відэазапісы і трансьляцыя адкрытых працэсаў. Іх адсутнасьць будзе падставай для скасаваньня абвінаваўчага прысуду

Рэабілітацыя асуджаных у палітычных справах і выплата кампэнсацыяў

Прызнаньне юрысдыкцыі Эўрапейскага суду ў правах чалавека

Мараторый на сьмяротнае пакараньне

Палітычныя партыі

Адзінай умовай для рэгістрацыі партыі стане наяўнасьць ня менш як тысячы чальцоў і статуту

Выбары

Выбарчыя камісіі павінны фармавацца з давераных асобаў кандыдатаў і чальцоў партыяў, якія бяруць удзел у выбарах

Датэрміновае галасаваньне будзе скасаванае

Мясцовае самакіраваньне

Прамыя выбары мэраў і кіраўнікоў тэрытарыяльных адзінак

Будзе ўведзены новы адміністрацыйны падзел — на 20–25 земляў

Эканоміка

Зьмяншэньне падаткаў

Скасаваньне ліцэнзаваньня ў некаторых галінах

Маштабная прыватызацыя неэфэктыўных дзяржаўных актываў

Барацьба з карупцыяй

Атрыманьне хабару высокапастаўленым чыноўнікам будуць прыроўніваць да дзяржаўнай здрады

Чыноўнікі мусяць даказваць, што маёмасьць набылі законна

Будзе створаная камісія прымаць скаргі ад насельніцтва

Сельская гаспадарка

Прыватная ўласнасьць на зямлю

Прыватызацыя грамадзянамі зямельных участкаў

Ільготныя крэдыты для фэрмэраў у мэтах куплі або арэнды тэхнікі і абсталяваньня

Энэргетыка

Буйныя дзяржаўныя інвэстыцыі ў міжнародныя трубаправоды

Тэрміналы звадкаванага прыроднага газу, напрыклад у Клайпедзкім порце

Адукацыя

Стыпэндыі не ніжэйшыя за мінімальны памер аплаты працы

Наведваньне музэяў, канцэртаў, выставаў за дзяржаўны кошт

Вяртаньне льготнага праезду

Спыненьне абавязковага разьмеркаваньня

Дыстанцыйная, хатняя і онлайн-адукацыя

Мэдыцына

Пераход ад бюджэтнага фінансаваньня да сыстэмы, якая злучае бюджэтнае фінансаваньне і індывідуальнае страхаваньне

Выбар лекараў ня будзе абмежаваны месцам рэгістрацыі

Фінансаваньне мэдыцынскіх установаў і заробак лекараў будуць залежаць ад іх наведваньня грамадзянамі

Пэнсіі

Пэнсійныя выплаты будуць з трох складнікаў: сацыяльная пэнсія, індывідуальны назапашвальны рахунак у дзяржаўным пэнсійным фондзе, добраахвотныя назапашвальныя рахункі ў прыватных пэнсійных фондах.Два ўзросты выхаду на пэнсію

Пры налічэньні працоўнага стажу зноў будуць улічвацца служба ў арміі, вучоба, догляд дзяцей і інвалідаў, праца ў шкодных умовах

Моладзевая палітыка

Спыненьне выдаткаў на праўладныя моладзевыя арганізацыі (БРСМ, піянэры)

Жыльлё

Доля дзяржаўнага арэнднага жыльля будзе павышаная да некалькіх дзясяткаў працэнтаў жыльлёвага фонду

Экалёгія

Будзе спыненае выкарыстаньне радыяактыўна забруджаных тэрыторыяў у сельскай гаспадарцы

Зьмяншэньне долі вугалю, торфу і нафтапрадуктаў у энэргетыцы

Свабода слова

Правы чыноўнікаў у дачыненьні да СМІ будуць абмежаваныя

Дзяржаўныя СМІ стануць грамадзкімі

Паведамляльны прынцып арганізацыі мітынгаў і дэманстрацыяў у цэнтрах гарадоў

У цэнтрах гарадоў будуць вылучаныя свабодныя зоны на ўзор лёнданскага Гайд-парку. У Менску — плошча Свабоды

Мова і нацыянальная палітыка

Рэальная роўнасьць у правах расейскай і беларускай моваў

Чыноўнікі будуць здаваць экзамен на валоданьне абедзьвюма мовамі

Рэлігія

З рэлігійных арганізацыяў будуць браць падатак за эканамічную дзейнасьць

Роўнасьць полаў

Сьпіс даступных для жанчын прафэсіяў будзе пашыраны, акрамя тых, якія наносяць шкоду менавіта жаночаму здароўю, напрыклад, рэпрадукцыйным функцыям

Праваахоўныя органы

Скарачэньне колькасьці супрацоўнікаў праваахоўных органаў на 50%

Пакараньне адказных за палітычныя рэпрэсіі

Спэцслужбы

КГБ зьменіць назву на Службу бясьпекі Беларусі

Пераатэстацыя супрацоўнікаў КГБ і скарачэньне складу

Расьсьледаваньне палітычных справаў

Рассакрэчваньне інфарматараў КГБ, залучаных у палітычны перасьлед

Ваенны нэўтралітэт

Пытаньне аб уступленьні ў міждзяржаўныя палітычныя аб’яднаньні можа вырашацца толькі на рэфэрэндуме пад міжнародным кантролем

Беларусь і Расея

Вайсковыя аб’екты РФ у Беларусі па заканчэньні тэрміну дзеяннья дамоваў арэнды павінны быць закрытыя

Беларусь і Эўропа

«Супраць бяздумнага капіяваньня эўрапейскіх практык і навязваньня іх нашаму народу»

Вывад эканомікі Беларусі на рынкі краін ЭЗ

Войска

Выдаткі на войска не павінны быць ніжэйшыя за 2% ВУП

Усеагульны прызыў у войска

У кожным раёне краіны таксама будуць створаныя падразьдзяленьні тэрытарыяльнай абароны

Аўтары праграмы заклікаюць далучацца да публічнага абмеркаваньня на форуме партыйнага сайту. Заўвагі абяцаюць улічыць і потым прапануюць дакумэнт у якасьці агульнай праграмы Беларускаму Нацыянальнаму Кангрэсу.