Стакгольмскі сіндром ці правалы ў памяці?

2018_0701_003

Дык хто ўсё ж такі галоўны вораг незалежнай Беларусі?

«Пакуль Лукашэнка жывы, незалежнасць мы не згубім. У такім святле крайне важна, каб Лукашэнка яшчэ пры жыцці перадаў камусьці ўладу, а не памёр на сваёй пасадзе. У праціўным выпадку можа быць усё».

Гэта не з «Савецкай Беларусі» цытата. Гэта напісаў быццам бы незалежны журналіст быццам бы незалежнай і паважанай газеты.

Гэта ўжо стакгольмскім сіндромам не патлумачыш. Хутчэй — праваламі ў памяці.

Хто 25 год знішчаў усё беларускае — ад сцяга і герба да школ і СМІ?

Хто жорстка разганяе дэманстрацыі і шэсці ў падтрымку незалежнасці?

Хто кідае за краты патрыётаў і нацыяналістаў?

Хто аддаваў загады на забойства лідэраў апазіцыі, якія выступалі супраць саюзаў з Расіяй?

Хто рэгулярна праводзіць сумесныя вучэнні з расійскай арміяй?

Працягваць не буду.

Лукашэнка — галоўны вораг незалежнай Беларусі. Чым хутчэй ён сыйдзе ці, як выразіўся журналіст, «памрэ на сваёй пасадзе», тым хутчэй у нас з’явіцца шанец здабыць незалежнасць.

Максім Вінярскі