Слава героям!

2010_1219_001

Такія дні фармуюць нацыю і вызначаюць яе дух.

Адзін з лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Мікалай Статкевіч павіншаваў беларусаў з гадавінай Плошчы. Прыводзім тэкст звароту палітыка:

Віншую ўсіх, хто цэніць свабоду, з чарговай гадавінай Дня годнасці!

Вечарам 19 снежня 2010 года каля 100 тысяч Грамадзян краіны выйшлі ў цэнтр Мінска, каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнтскіх «выбараў».

Нягледзячы на спробы прынізіць яе, гэта падзея назаўсёды застанецца ў гісторыі Беларусі, як доказ прагі нашага народа да свабоды. Такія дні фармуюць нацыю і вызначаюць яе дух.

Слава героям Дня Годнасці! Жыве Беларусь!