Будзь, народ, народам! (Відэа)

2018_1231_0001

Віншаванні з Новым Годам ад паэта і аднаго з лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Уладзіміра Някляева ў вобразе Святога Міколы.

Зноў Каляды! Новы год!
Карагод вясёлы!
Дык паслухай жа, народ,
Зычанні Міколы.

Не такі ўжо я святы,
Сам з народа родам.
І таму хачу, каб ты
Быў, народ, народам!

Каб твой голас не прапаў,
Чуўся ў паднябессі,
Каб ты сам сябе складаў,
Як складаеш песні.

І каб як у салаўя,
Што пяе вяснова,
У цябе была свая,
Не чужая мова.

Каб ты ўсё сваё збярог,
Каліўца не страціў…

Каб у Беларусі Бог
Жыў у кожнай хаце!