Вернем сапраўдны сэнс нашым святам

2017_0322_032

3 ліпеня 1944 года Савецкая Армія вызваліла Мінск ад гітлераўцаў.

Дзесяцігоддзямі наш народ адзначаў гэтую дату, як Свята вызвалення ўсёй Беларусі ад гітлераўскай акупацыі. Як дзень, калі завершыліся 3 гады няспыннага жаху, забойстваў, гвалту і рабаўніцтва, пад пагрозай якіх пастаянна знаходзіўся кожны мірны жыхар нашай зямлі.

Але ў 1995 годзе нядаўна абраны першы прэзідэнт Беларусі раптам публічна выказаў свае сімпатыі да Гітлера. А ў наступным годзе ён праз сфальсіфікаваны рэферэндум адмяніў Свята вызвалення, прызначыўшы на яго дату «дзень незалежнасці.» Хоць кожны адукаваны чалавек ведае, што Беларусь набыла незалежнасць толькі праз 47 гадоў — 25 жніўня 1991 года.

Гэтай падменай нас пазбавілі адразу двух вельмі важных святаў. Вярнуць іх — наш абавязак як перад савецкімі воінамі, загінуўшымі пры вызваленні Беларусі, так і перад патрыётамі нашай краіны, якія склалі свае жыцці ў барацьбе за яе незалежнасць у розныя часы нашай гісторыі.

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса віншуе ўсіх грамадзян краіны са Святам вызвалення 3 ліпеня!

Мы заклікаем прыйсці ў гэты дзень з кветкамі да магіл загінулых воінаў, каб ушанаваць памяць тых, хто ахвяраваў сваімі жыццямі дзеля ўратавання нашага народа ад гітлераўскай навалы.

Жыве Беларусь!

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса