Станіслаў Шушкевіч збіраецца апублікаваць унікальныя фотаздымкі

шушкевич

Колішні старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, прафесар Станіслаў Шушкевіч збіраецца стварыць і выдаць кнігу са сваімі фотаздымкамі.

Па яго прызнанні, паведамляе Радыё Рацыя, ён мае шмат матэрыялу, які яшчэ нідзе не публікаваўся:

– З 46-га года я займаюся фатаграфаваннем, я не фатограф заўважце, фатограф – гэта прафесія. У мяне вельмі многа здымкаў па жыцці, нядрэнна захаваныя негатывы, ёсць кіназапісы, відэазапісы. Я хачу падумаць, як давесці да тых людзей, якія фактычна не чытаюць кніжак, як давесці да іх тое, што было ў Савецкім Саюзе, што мы маем цяпер і што павінна

Станіслаў Шушкевіч дадаў, што апублікаваць свае фотаздымкі і відэазапісы менавіта цяпер будзе самым зручным момантам. Бо цяпер у Беларусі вырасла цэлае пакаленне, якое зусім не бачыла, як раней жылі людзі, якія былі ў іх радасці і якія праблемы.